У Ленінскім раённым судзе сталіцы працягваецца суд над мадэльерам Аляксандрам Варламавым.
Пасяджэнне сёння праходзіць у іншай зале, Варламава трымаюць у большай клетцы.

Варламаву стала кепска. Былі выкліканы лекары, яму зрабілі ўкол. У пасяджэнні — перапынак.

Сёння ўсе выступаюць без мікрафонаў, нават з месца дрэнна чуваць, што яны кажуць. У зале знаходзіцца каля 30 чалавек.

Чытаць далей: http://euroradio.fm/report/u-autorak-pracyagnecca-sud-pa-sprave-sashy-varlamava-0

***

Дзяржабвінаваўца працягвае зачытваць абвінавачанні. Варламаў слухае абвінавачанні седзячы, у акулярах чытае нейкія дакументы, паведамляе Еўрарадыё. ***

У судзе пацягваецца абвяшчэнне абвінавачання Варламаву — яго зачытвае дзяржаўны абвінаваўца Павел Папкоў.

Мадэльер абвінавачваецца ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 4 арт. 209 КК (махлярства ў асабліва буйным памеры), ч. 3 арт. 210 КК (крадзеж у буйным памеры шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі), ч. 2 арт. 211 КК (прысваенне маёмасці), ч. 1 арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў), ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі). Матэрыялы справы складаюць 147 тамоў.

У якасці сведак па крымінальнай справе дапытаныя больш як 800 чалавек. Пацярпелымі прызнаныя 353 асобы.

Паводле звестак следства, агульны матэрыяльны ўрон, нанесены злачыннымі дзеяннямі Варламава, склаў больш за 1 млрд. 200 млн. рублёў.

Аляксандр Варламаў быў узяты пад варту 20 мая 2011 года.

Ён перанёс некалькі аперацый на хрыбце, ужо ў зняволенні яму далі другую групу інваліднасці, паведамляе БелаПАН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0