Аляксандр Лукашэнка патрабуе больш актыўна развіваць новыя напрамкі ў абаронным сектары эканомікі і ствараць запатрабаванае на сусветным рынку ўзбраенне.
Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе па пытаннях развіцця ваенна-прамысловага комплексу краіны.

«Размова пойдзе пра бяспеку нашай дзяржавы, нашай арміі і яе ўзбраенне, — сказаў ён, адкрываючы нараду. — Абаронны сектар эканомікі заўсёды з’яўляўся флагманам перадавых тэхналогій і інавацый. Толькі самае надзейнае і лепшае запатрабавана ва ўсіх войсках. І тут нам ні ў якім разе нельга адставаць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0