Пра гэта расказаў у інтэрв’ю «Советскай Белоруссии» старшыня Следчага камітэта Валянцін Шаеў. Забойства бізнэсмена Лапцева адбылося ў чэрвені 2012 г.

У чэрвені 2012 года ён быў знойдзены паміраючым у пад’ездзе, а неўзабаве памёр у бальніцы хуткай дапамогі. У наяўнасці прыкметы гвалтоўнай смерці, але доказаў на месцы злачынцы не пакінулі.

Тым не менш следству атрымалася ўстанавіць заказчыка — ім апынуўся новы муж былой жонкі загінулага.
Справа ў тым, што паміж Лапцевым і яго былой жонкай ўзніклі спрэчкі, звязаныя з падзелам сумесна нажытай у шлюбе маёмасці, якія вырашаліся ў судовым парадку. А новы муж, як высветлілася, хацеў вырашыць пытанне па-іншаму.
Знайшоў выканаўцаў, якія ўвайшлі ў пад’езд Лапцева, сустрэлі яго на ліфтавай пляцоўцы і забілі да смерці бітай і манціроўкай.
Прылады забойства, як і сваю акрываўленую вопратку, выкінулі за горадам у балота, а самі раз’ехаліся па розных месцах, так як жылі не ў Мінску.
Цяпер усе пяцёра затрыманыя, знаходзяцца пад вартай.
Іх вінаватасць пацвярджаецца рэчавымі доказамі, заключэннямі экспертаў (дарэчы, былі праведзены 52 экспертызы), паказаннямі сведак. Устаноўлены забалочаныя месцы, дзе былі знойдзеныя прылады злачынства.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0