Вучуся я ў Наваполацку, а жыву ў Аршанскім раёне, таму дарога была няблізкая. Чакаючы ў цэнтры Оршы аўтобуса, я заўважыў што людзі на прыпынку падазрона збіраюцца ў кучу. Я вырашыў паглядзець, што здарылася. Як выявілася, на лавачцы сядзела ладна падпітая жанчына і замярзала. Але па ёй нельга было сказаць, што яна п'яніца, проста так атрымалася (ну з кім не бывае). Навакольныя спрабавалі яе падняць з металічнай лавачкі, але яна ярасна супраціўлялася. Неўзабаве на гэты шумок падцягнуліся нашы "любімыя" ахоўнікі закона. Паспрабаваўшы падняць жанчыну і атрымаўшы адмову, яны проста зайшлі за прыпынак і пачалі назіраць за тым, што адбываецца, нічога не робячы. Праз пэўны час жанчына пачала прыходзіць у сябе. Падышоў аўтобус, які быў ёй патрэбны. Некалькі чалавек разам са мною пасадзілі яе ў аўтобус, некаторыя сказалі, што давядуць жанчыну да кватэры. Так яна і з'ехала. А супрацоўнікі міліцыі пайшлі далей па маршруце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?