2 студзеня на 68-ым годзе жыцця не стала колішняга галкіпера зборнай Уругвая па футболе Ладзіслао Мазуркевіча. Ад 30 снежня ён знаходзіўся ў коме праз хваробу нырак.

Мазуркевіч нарадзіўся ў сям’і поляка (з Варшавы) і іспанкі (з Ла-Каруньі) у 1945 годзе ў Парыяпалісе (Уругвай). Гуляў за клубы на Радзіме, Бразіліі, Чылі, Калумбіі, Іспаніі.
За нацыянальную зборную Уругвая брамнік правёў 36 гульняў, у якіх прапусціў 29 галоў. На чэмпіянаце свету 1970 Мазуркевіч быў прызнаны найлепшым варатаром.
Міжнародная федэрацыя футбольнай гісторыі і статыстыкі ў 2000 годзе паставіла Мазуркевіча на 12-ае месца найлепшых брамнікаў ХХ стагоддзя.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?