У Беларусі адзначаюцца адзінкавыя выпадкі грыпу А.

Як паведаміла галоўны эпідэміёлаг Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан, узровень актыўнасці вострых рэспіраторных інфекцый (ВРІ) у Беларусі застаецца нізкім. Аднак у параўнанні з пачаткам снежня, а таксама з аналагічным перыядам мінулага года рэгіструецца невялікі прырост ВРІ.

«Мы ідзем да сезоннага ўздыму захворвання, які прагназуецца ў канцы студзеня. Але пакуль сітуацыя не выклікае асцярог», — сказала Карабан.

Паводле яе слоў, у структуры ВРІ пераважаюць негрыпозныя вірусныя агенты: адэнавірусы, рынавірусы, рэспіраторна-сінтыцыяльныя вірусы, парагрып, метапнеўмавірус.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?