Расія выдзеліць Беларусі крэдыт у $2 млрд пад мадэрнізацыю прадпрыемстваў. Аб гэтым расказаў сёння Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання БДУІР.

Па яго словах, пра гэта ішла размова ў час яго нядаўняга візіту ў Расію. «18 і 19 снежня адбыліся перамовы ва ўрадзе Расіі і з прэзідэнтам Расіі па многіх-многіх пытаннях, — сказаў Лукашэнка.

— Калі я ім сказаў — аднаму і другому: вы падумайце, калі мы родныя браты, мы павінны дапамагаць у перыяд крызісу. Нам трэба пару мільярдаў даляраў крэдытаў, каб ажыццявіць мадэрнізацыю нашых прадпрыемстваў».

«Павінен сказаць, мяне гэта здзівіла, я кажу: можаце адказ сёння не даваць, вы падумайце.

Кажа: не, чаму, давайце канкрэтны спіс, але пажадана сумесных прадпрыемстваў.
Гэта значыць, мы даем грошы, а вашы прадпрыемствы — пад мадэрнізацыю — і ствараем сумесныя прадпрыемствы. Я кажу: добра, але гэта адзін напрамак.
Але і для несумесных прадпрыемстваў нам таксама патрэбен $1 млрд. «, — распавёў Лукашэнка.

Паводле слоў Лукашэнкі, адмоўнага адказу на гэта ён не атрымаў. «Наадварот, кажуць: так, мы разгледзім, мы ў гэтай частцы дапаможам», — адзначыў Лукашэнка.

З расійскіх крыніц інфармацыі пра гэты крэдыт пакуль не было.

З ягоных атрыманнем агульная замежная запазычанасць Беларусі, імаверна, перавысіць 35 мільярдаў даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?