Аляксандр Лукашэнка даручыў разабрацца з высокім коштам платы за навучанне. Ён сёння ў час наведвання БДУІР заявіў што аплату атрымання адукацыі трэба прытармазіць.

Аляксандр Лукашэнка выказаў заклапочанасць цэнамі на вучобу, якія ў Беларусі з’яўляюцца досыць высокімі.

«З гэтым трэба разабрацца», — адзначыў Лукашэнка, звяртаючыся да кіраўніцтва Міністэрства адукацыі і Адміністрацыі прэзідэнта.
Абмяркоўваючы гэтую тэму, Лукашэнка выказаў думку, што на 1-2-м курсе вучобы аплата абавязкова павінна быць «шчадзяшчай», а на старэйшых курсах — «трэба паглядзець».

***

Даражэй за ўсё ў вядучых ВНУ Беларусі каштуе падрыхтоўка стаматолагаў і прававедаў. Так, кошт навучання ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце за навучальны год для грамадзян Беларусі вагаецца ад 5 млн. 480 тыс. па спецыяльнасці «фармацыя» для завочнікаў да 15 млн. 960 тыс. Столькі каштуе падрыхтоўка першакурсніка дзённай формы навучання па «стаматалогіі» — гэта адна з самых дарагіх у краіне спецыяльнасцяў.

У ліку дарагіх спецыяльнасцяў таксама «правазнаўства» і «эканамічнае права» на юрыдычным факультэце БДУ і «міжнароднае права» на факультэце міжнародных адносін гэтай жа ВНУ — 14 млн. 950 тыс. рублёў.

У Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (БНТУ) кошт навучання для студэнтаў першага курсу вагаецца ад 12 млн. 600 тыс. да 12 млн. 800 тыс. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?