Гандлёвы цэнтр «Арэна-Сіці» з гіпермаркетам «Прастор» унутры на праспекце Пераможцаў у Мінску адкрыецца толькі ў наступным годзе. Пра гэта «Нашай Ніве» паведамілі ў кампаніі «Прастор-маркет».

Звонку “Арэна-Сіці” была гатовая яшчэ вясной 2012 года.

Звонку “Арэна-Сіці” была гатовая яшчэ вясной 2012 года.

Гандлёвы цэнтр выглядаў гатовым да адкрыцця яшчэ вясной 2012 года, але да канца года ён так і не адкрые дзверы для купцоў. Хоць і пераднавагоднія дні заўсёды надзвычай прыбытковыя для прадаўцоў.

Гандлёвая плошча «Арэны-Сіці» складае 13 100 квадратных метраў. Па гэтым паказчыку яна саступае толькі «Замку» Паўла Тапузідзіса (28 000 квадратных метраў) і падземнай «Сталіцы» (21 120 квадратных метраў). «Ждановічы» не бярэм у разлік, бо гэта набор асобных будынкаў, а не адзіны гандлёвы цэнтр.

Астатнія «Прасторы» Юрыя Чыжа — а іх у Мінску тры — удвая меншыя за «Арэну-Сіці».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?