Нацыянальная хакейная ліга, у якой зараз ідзе лакаўт, абвясціла пра адмену ўсіх матчаў аж да 14 студзеня, паведамляе афіцыйны сайт лігі.

Адмена гульняў звязана з тым, што ліга не можа дамовіцца з Асацыяцыяй гульцоў аб заключэнні новай калектыўнай дамовы.

Такім чынам, ужо адменена 625 матчаў цяперашняга сезону - больш за 50% усіх запланаваных сустрэч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?