Часопіс Time назваў чалавекам 2012 прэзідэнта ЗША Барака Абаму, які здолеў пераабрацца на другі тэрмін.

На думку рэдакцыі, яму ўдалося скарыстацца пераменамі ў краіне і заручыцца падтрымкай як белых, так і каляровых выбаршчыкаў. Адзначаючы заслугу Абамы перад краінай, у часопісе яго назвалі «сімвалам і ў нейкім сэнсе архітэктарам новай Амерыкі».

У мінулым амерыканскі прэзідэнт ужо атрымліваў званне чалавека года па версіі Time, якое яму прысудзілі ў 2008 годзе. Тады ён першы раз атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах.

Акрамя амерыканскага лідара ў спіс прэтэндэнтаў на тытул чалавека года ў 2012 годзе ўвайшлі яго егіпецкі калега Махамед Мурсі, дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан, яе муж, былы прэзідэнт ЗША Біл Клінтан, гендырэктар Yahoo! Марыса Маер, гендырэктар Apple Цімаці Кук, а таксама Малала Юсуфзай — пакістанская блогерша, якая стала вядомай пасля нападу на яе талібаў.

Раней у 2012 годзе ў ходзе апытання чытачы часопіса назвалі чалавекам года лідара КНДР Кім Чэн Ына, які кіруе краінай ужо на працягу года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?