Абслугоўванне валавога вонкавага доўгу Беларусі ў студзені—верасні 2012 года абышлося ў $5,707 мільярда,
паведамілі ў Нацыянальным банку.

Пры гэтым выплаты па асноўным доўгу склалі 4,734 мільярда, плацяжы па працэнтах — $973,6 мільёна. Гэта даўгі і дзяржавы, і банкаў, і розных кампаній.

Калі казаць пра вонкавы дзяржаўны доўг, то на яго абслугоўванне было патрачана $808,4 мільёна. 61% ад гэтай сумы пайшло на выплаты працэнтаў.

У цэлым, паводле звестак Нацбанка,

на 1 кастрычніка 2012 года валавы вонкавы доўг краіны склаў $32,97 мільярда (гэта 58,6% ад ВУП).
Сёлета ён змяншаўся.

А вось доўг дзяржавы рос, дасягнуўшы $12,78 мільярда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?