Сёння, 7 снежня, каля 11.30 у рэдакцыю «Рэгяінальнай газеты» патэлефанавала жанчына і паведаміла, што з тэрыторыі мясакамбіната адчуваецца непрыемны пах аміяку.

Па словах начальніка аддзела па надзвычайных сітуацыях Вячаслава Грыня,

здарылася ўцечка пароў аміяку з нявыкарыстанага абсталявання.

Зараз на месцы здарэння выратавальнікі ліквідуюць наступствы.

У рэдакцыю патэлефанавала відавочца здарэння Марына Шупенька, якая расказала, што, калі праходзіла міма мясакамбіната, пачула непрыемны рэзкі пах аміяку, ад якога градам паліліся слёзы і пачаўся кашаль.

Людзей, якія знаходзіліся на прадпрыемстве, адразу пачалі эвакуяваць. Пачалі эвакуяваць і нават тых, чые прадпрыемствы знаходзіліся паблізу.
Вуліца Гарадоцкая для праезду закрытая.

Па інфармацыі МНС,

з тэрыторыі прадпрыемства былі шпіталізаваныя некалькі машыністаў, якія ўвайшлі ў будынак халадзільнай камеры, адкуль і чуўся пах аміяку. Яны атрымалі лёгкае хімічнае атручванне.

Удакладняецца, што ўсяго шпіталізаваныя чатыры чалавекі. Адзін з іх зайшоў у камеру і ўбачыў, што з вентыля на трубаправодзе адбываецца ўцечка. Мужчына паспрабаваў закрыць вентыль, але не здолеў.

Выратавальнікі запэўніваюць, што пагрозы жыхарам горада няма.

На месы здарэння працуюць прадстаўнікі цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, Маладзечанская раённая камісія па надзвычайных сітуацыях.

Прычыны здарэння высвятляюцца.

Адметна, што камбінат належыць кампаніі «Трайпл-Велес», уладальнікам якой з'яўляецца адзін з багацейшых беларусаў Юрый Чыж.

На прадпрыемстве ў 2009-м была праведзена мадэрнізацыя тэхналагічных працэсаў і рэканструкцыя будынка.

Летась, 21 мая, у Маладзечне здаралася ўцечка аміяку з халадзільнай устаноўкі масласырбазы. Тады чатыры работнікі былі шпіталізаваныя з атручваннем.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?