Уладальнікаў «Криївки», «Гасової лямпи» і «Львівської майстерні шакаладу» вінавацяць у незаконнай забудове гістарычнага цэнтра горада, адсутнасці дазвольнай дакументацыі на рэстараны, спрыянні распаўсюджванню наркотыкаў, а таксама непавазе да нацыянальных герояў, паведамляе «Коммерсантъ-Украина».

Уладальнікі сеткі абвяргаюць усе абвінавачванні і бачаць у тым, што адбываецца спробу захопу бізнесу. Эксперты адзначаюць, што адбіраць рэстараны няма сэнсу — без канцэптуальнага складніку, які ўносяць цяперашнія ўладальнікі, яны хутка стануць непапулярнымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?