Беларусь прыцягне крэдыты Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця і Паўночнага інвестыцыйнага банка на экалагічныя праекты. Як вынікае з указа Аляксандра Лукашэнкі ад 3 снежня 2012 года №542,

у 2012 годзе Беларусі будуць выдзелены крэдыты да €18,3 мільёна еўра (Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця) і да €25 мільёнаў (Паўночным інвестыцыйным банкам) тэрмінам на 15 гадоў для рэалізацыі праекта «Беларусь: экалагічны інфраструктурны праект - першы этап».

На правядзенне перагавораў па праектах крэдытных пагадненняў і іх падпісанне ўпаўнаважаны міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Шорц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?