Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка набыла аўтамабіль Porsche Panamera. Пра гэта першая ракетка свету паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook.
«Мая новая дзетка. Гарачая, хуткая, моцная і гучная! Ееееее! Вам падабаецца», -- напісала Азаранка.
Адзначым, у залежнасці ад камплектацыі аўтамабіль Porsche Panamera можа каштаваць ад 100 да 175 тыс. даляраў.
Раней у Мінску тэнісістка перасоўвалася на бардовым Porsche Cayenne.
0
0
0
0
0
0