Днём юрыста лічыцца першая нядзеля снежня. Сёлета гэта 2 снежня.

Гэта нагода ў першы працоўны дзень тыдня павіншаваць усіх юрыстаў, адвакатаў, сумленных міліцыянтаў і справядлівых суддзяў з гэтым прафесійным святам.

Асаблівая павага тым, хто, акрамя прафесіяналізму, валодае і чалавечай мужнасцю. Мы ведаем імёны некаторых з іх: гэта Павел Сапелка, Зміцер Лаеўскі, Валянцін Стэфановіч, Тамара Сідарэнка, Марына Кавалеўская, Міхаіл Пастухоў, Мечыслаў Грыб, Уладзь Лабковіч... Ёсць яшчэ тысячы тых, каго мы сёння не ведаем, але чые ўчынкі не застануцца забытымі сябрамі і Богам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?