Беларусь не зможа ў 2011 годзе патрапіць у клуб краін, якія засвоілі калязямную прастору. Як паведамляе «Інтэрфакс-Захад», запуск расійскага і беларускага касмічных апаратаў з касмадрома Байканур будзе перанесены на наступны год праз тэхнічныя праблемы.

Як высветлілася, ёсць праблемы з праграмна-матэматычным забеспячэннем для сістэм кіравання спадарожнікамі «Канопус-В» і «Белка-2».

Канчатковая версія матэматыкі будзе гатовая толькі да пачатку снежня, таму шанцаў на запуск апаратаў у 2011 годзе, хутчэй за ўсё, няма.

Старт неаднаразова адкладаўся праз праблемы пры завадскіх выпрабаваннях спадарожнікаў, апошняй датай запуску называлася 29 верасня.

Нагадаем, што ўкраінская ракета-носьбіт «Днепр» 27 ліпеня 2006 года пазбавіла космас ад першага беларускага спадарожніка «Белка», падарваўшыся праз хвіліну пасля старту на вачах у Аляксандра Лукашэнкі, які асабіста прыехаў да запуску спадарожніка на Байканур.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?