Арганізатары фестывалю AD.NAK вырашылі парушыць звыклую традыцыю па пераразанні стужачкі і распілавалі сімвалічны шлагбаўм бензапілой.
Ніна Шыдлоўская
Другі фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK праходзіць пад слоганам «Шаленства ў краіне рэкламы». Таму і адкрыць яго вырашылі адпаведным чынам. «Мы ж не можам проста стужачку нажніцамі разрэзаць», — заявіў адзін з арганізатараў дзеі Сяргей Скараход і запрасіў прадстаўніка сусветна вядомай кампаніі Husqvarna, які бензапілой распілаваў сімвалічны шлагбаўм, каб удзельнікі і госці Фестывалю трапілі ў памяшканне Міжнароднага адукацыйнага цэнтра.
У 11 гадзін распачалася адукацыйная частка AD.NAK. Удзельнікі Фестывалю працуюць у двух семінарскіх блоках. Да