Ілюстрацыйнае фота: Libkos / AP

Ілюстрацыйнае фота: Libkos / AP

Армія РФ мае тактычны поспех у баях за Ваўчанск у Харкаўскай вобласці, паведамляе ў сваёй зводцы Генштаб украінскай арміі.

Як паведамляецца ў зводцы Генштаба, расейцы прыцягнулі для наступу на Ваўчанск «значныя сілы» — да пяці батальёнаў. 

У цэлым сітуацыю на Харкаўскім кірунку Генштаб УСУ назваў «складанай і дынамічна зменлівай».

Паводле звестак украінскага OSINT-праекта Deep State, расейскія вайскоўцы замацоўваюцца ў ваколіцах Ваўчанска для далейшага заходу ў горад.

Як заявіў кіраўнік Харкаўскай абласной адміністрацыі Алег Сінягубаў, за некалькі дзён з Ваўчанскай грамады і населеных пунктаў Харкаўскага раёна былі эвакуяваныя амаль шэсць тысяч чалавек.

Расійскія ваенкары заяўляюць, што «ідзе штурм Ваўчанска».

«Сітуацыя ў Ваўчанску ва Украіне, пагоршала, людзей амаль не засталося, амаль усе будынкі знішчаныя», — заявілі ў Нацпаліцыі Украіны.

Ваўчанск знаходзіцца за 5 км ад мяжы з Расіяй і за 77 км ад абласнога цэнтра Харкава. У 2022 годзе расіяне акупавалі горад у першы ж дзень вайны. Украінская армія вызваліла населены пункт 13 верасня таго ж года. Да вайны ў горадзе жыло 18 тысяч чалавек, пасля акупацыі ў ім засталося ўсяго 3 тысячы жыхароў.

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
8
Абуральна
28