Лекцыя Ціханоўскай ва Універсітэце Вітаўта Вялікага, 6 мая. Фота: «Позірк»

Лекцыя Ціханоўскай ва Універсітэце Вітаўта Вялікага, 6 мая. Фота: «Позірк»

Палітык адразу абмовілася, што «сёння складана прадказаць, як будзе развівацца сітуацыя». 

Разам з тым, паводле першага сцэнарыя, які прадугледжвае перамогу Украіны ў развязанай супраць яе Расіяй вайне, «Беларусь атрымлівае яшчэ адзін гістарычны шанец». 

«Чым слабейшы Пуцін, тым слабейшы Лукашэнка, — канстатавала яна. — Без падтрымкі Расіі рэжым Лукашэнкі не зможа ўтрымаць уладу, што адкрывае для нас акно магчымасцяў. Таму дапамога Украіне для перамогі ў вайне — наш нацыянальны інтарэс». 

Другі сцэнар прадугледжвае «кампраміс або здзелку з Пуціным, якая замарозіць канфлікт», і такога развіцця падзей, паводле слоў Ціханоўскай, «пажадана пазбегнуць». 

«У такой сітуацыі ёсць рызыка, што ў Беларусі захаваецца статус-кво, і Беларусь застанецца пад кантролем Расіі, — папярэдзіла палітык. — У абодвух дыктатараў зʼявіцца час, каб умацаваць сваю ўладу і падрыхтавацца да новага нападу. Такі сцэнар небяспечны не толькі для беларускай незалежнасці, але і для міру ў рэгіёне». 

Трэці сцэнарый прадугледжвае наступленне перамен у Беларусі да перамогі Украіны. Яна падкрэсліла, што «рэжым Лукашэнкі значна менш стабільны, чым здаецца». 

«Мы не ведаем, што можа паслужыць штуршком: эканамічны крызіс, незадаволенасць насельніцтва ці раскол эліт, — заявіла яна. — Нават адсутнасць дыктатара на працягу некаторага часу стварае вакуум улады і паралізуе сістэму. Такія змены могуць стаць пераломным момантам». 

«Ва ўсіх трох сцэнарах існуе мноства пераменных. Мы не ведаем, як і калі адбудуцца змены. Але мы павінны быць гатовы скарыстаць магчымасць, калі яна зʼявіцца», — падкрэсліла Ціханоўская.

Чытайце таксама:

Шрайбман адказаў Кныровічу: Як пры такім падыходзе можна лічыць сябе беларускім палітыкам?

Да выбараў у КР у камандзе Пракоп'ева-Ягорава распрацавалі цэлы фірмовы гардэроб — як вам?

У Польшчы скандал з-за даўжыні сукенкі кандыдаткі ў Еўрапарламент. Дэпутат абразіў кандыдатку – і панеслася

Клас
20
Панылы сорам
7
Ха-ха
11
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
2