Анатоля Астроўскага, Віктара Пузана, Аляксандра Цярлюка, Ірыну Сталоку, Генадзя Гутара прызналі вінаватымі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу і асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Віталя Пахомчыка асудзілі паводле арт. 342 і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса і акром двух гадоў пазбаўлення волі, прызначылі яму штраф 300 базавых велічынь (12 тысяч рублёў).

Іх прызналі вінаватымі ў тым, што разам яны ўдзельнічалі ў адным з мірных сходаў у Мінску: былі на вуліцах з нацыянальным сцягам, выходзілі на праезную частку. Пахомчык, акром гэтага, пакінуў тры публікацыі ў адным з тэлеграм-чатаў, у якім нібыта публічна зняважыў прадстаўнікоў улады. Паколькі ўсе абвінавачаныя знаходзяцца за мяжой, іх абвесцілі ў вышук.

Вядома, што іх удзел у мірным сходзе даказалі з дапамогай фотаздымку, які знайшлі ў інстаграме Анатоля Астроўскага, дзе некаторыя з абвінавачаных трымаюць нацыянальны сцяг, некаторыя — паказваюць рукамі сімвалы «вікторыі» і сціснутага кулака.

Следчы камітэт распачаў спецвытворчасць у дачыненні да гэтых людзей 23 лютага. Акрамя гэтых шасці чалавек у спісе таксама былі Арастовіч Людміла, Пруднікавы Вольга і Яўген. 12 красавіка вынесены прысуд у дачыненні да 35-гадовага Яўгена Пруднікава і 31-гадовай Вольгі Пруднікавай — беларусаў, якіх завочна судзілі паводле «народнага» арт. 342 КК. Прысуд агучыла суддзя Вольга Царык. Іх прызналі вінаватымі і таксама асудзілі завочна да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Чытайце таксама:

Асуджанаму на 19 гадоў калоніі анархісту Дзмітрыю Разановічу дадалі дзевяць месяцаў зняволення

За два месяцы да сканчэння тэрміну на Змітра Дашкевіча зноў завялі крымінальную справу

Удзень і ўначы ў чаканні «гасцей». Як беларусы адбываюць «хатнюю хімію»?

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
7