У Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю патлумачылі, што гэтая газета парушае некалькі артыкулаў Закона Рэспублікі Беларусь ад 10 мая 2007 года №225-З «Аб рэкламе».
«Згодна з пунктам 8 артыкула 10 аб'явы не павінны ўтрымліваць указанне на лячэбныя ўласцівасці прапанаваных тавараў, — растлумачылі ў ведамстве. — Выключэнне складаюць толькі афіцыйна зарэгістраваныя ў Рэспубліцы Беларусь лекавыя прэпараты, вырабы медыцынскага прызначэння і медыцынская тэхніка, а таксама метады аказання медыцынскай дапамогі, работ і (або) паслуг, якія складаюць медыцынскую дзейнасць».
Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, сродкі, прапанаваныя ў выданні «Целебникъ», да такіх не належаць.
Таксама сярод парушэнняў — увядзенне спажыўца ў зман адносна ўласцівасцяў прапанаванай прадукцыі (п. 3 арт. 26 закона «Аб рэкламе»), адсутнасць звестак пра рэкламадаўцу (п. 4 арт. 10 закона «Аб рэкламе»).
Тым не менш, спыніць распаўсюд брашуры пакуль, маўляў, магчымасці няма. На тэрыторыі Мінска гэтым займаецца арганізацыя «ФітамаксТрэйд», і за мінулы год на яе былі складзеныя тры пратаколы і накладзены штраф сумай 140 базавых адзінак. Але ў выданні «Целебникъ» няма ніякай інфармацыі пра прадаўца тавараў і месца вытворчасці рэкламнага выдання.
МАРГ, як сцвярджаецца, накіроўваў матэрыялы ў Міністэрства па падатках і зборах і Міністэрства інфармацыі аб аказанні садзеяння ў наданні інфармацыі. Аднак гэта, маўляў, не дало вынікаў.
Не атрымалася таксама высветліць, што за арганізацыя выдае газету «Целебникъ», паколькі той, хто гэта робіць, не мае адпаведнай ліцэнзіі.
Чытайце таксама:
Бондарава занялася фізіялогіяй мозга: выявіла змены гіпофіза пры менструацыі