Іван Савіцкі. Фота: ягонай старонкі «Укантакце»
Затрымалі мінчука Івана Савіцкага. Яму 36 гадоў. Іван скончыў спачатку Мінскі дзяржаўны каледж электронікі (цяпер — лічбавых тэхналогій), а пасля Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі.
Разам з сябрам яны маюць уласнае рэкламнае агенства UnionMedia. Яно займаецца вонкавай рэкламай.
Іван любіць актыўны адпачынак. Напрыклад, бегае паўмарафоны, катаецца на сноўбордзе, сплаўляецца на байдарках.
Імаверна, яго затрымалі 2 мая. Праз дзень яго асудзілі ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска за «дробнае хуліганства», адзін з самых частых палітычных артыкулаў.
Вінавацяць яго ў тым, што ён на ўласным аўто ездзіў уздоўж дарог і сігналіў у падтрымку пратэстаў і ўключаў «пратэстную» музыку. Таксама падчас удзелу ў паўмарафоне ў Маскве ён скандзіраваў «Жыве Беларусь» і намаляваў гэты лозунг на лістку паперы, а фота адтуль змясціў у сацсетках.
Сілавікі падкрэсліваюць, што Іван ужо меў судзімасць. Ці завялі супраць яго крымінальную справу цяпер — невядома.
«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ «НН»Чытайце таксама:
Як засцерагчы сябе ў VK, Facebook і «Аднакласніках» — падрабязны гайд
Як правільна чысціць свой акаўнт у Instagram, каб засцерагчы сябе. Падрабязны гайд
За каментары затрымалі айцішніка, які выдаліў тэлеграм-акаўнт паўтара года таму. Вось як яго знайшлі