Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Шлях палка»
У Беларусі «Шторм» быў вядомы як футбольны фанат. Пасля падзей 2020 года хлопец перабраўся ў Польшчу і пачаў прафесійную баксёрскую кар'еру. З пачаткам поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ён прайшоў падрыхтоўку і стаў у шэрагі атрада «Атам».
Днямі «Шторм», які цяпер жыве ў Нідэрландах, вяртаўся з баксёрскага бою ў Літве. У Германіі яго чамусьці затрымалі і перадалі Польшчы. Абставіны таго, што здарылася, пакуль невядомыя.
Чытайце таксама:
Атрымаў раненне беларускі добраахвотнік Павал Кулажанка, вядомы як Exomon
Вадзім Кабанчук не будзе балатавацца ў Каардынацыйную раду
У палку Каліноўскага няма згоды, калатнеча ідзе адносна выбараў у Каардынацыйную раду