Фота: newsgeorgia.ge

Фота: newsgeorgia.ge

Намеснік міністра ўнутраных спраў Аляксандр Дарахвелідзэ заявіў, што акцыя ля парламента «прыняла гвалтоўны характар» і яе ўдзельнікі супрацьстаялі паліцыі славесна і фізічна. Паводле яго слоў, пацярпелі шэсць паліцыянтаў. Колькасць пацярпелых удзельнікаў акцыі ён не назваў.

Мінулай ноччу спецназ некалькі разоў распачаў спробу разгону, але мітынгоўцы кожны раз вярталіся на праспект Руставелі. У выніку да 4.30 раніцы спецназ адступіў, пакінуўшы праспект Руставелі пратэстоўцам.

Супраць дэманстрантаў былі ўжытыя вадамёты, пярцовы спрэй, слёзацечны газ, гумовыя кулі.

Прэзідэнт Зурабішвілі за ноч некалькі разоў патрабавала ад МУС спыніць разгон мірнай акцыі.

Чытайце таксама:

У Грузіі паліцыя ўжыла слёзатачывы газ і вадамёты на мітынгу супраць закона аб замежных агентах

Прэзідэнтка Грузіі паабяцала накласці вета на закон «аб замежных агентах»

У Тбілісі пратэстуюць супраць закона пра іншаагентаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
2