Пракурор Гомельскай вобласці Віктар Марозаў

Пракурор Гомельскай вобласці Віктар Марозаў

На лаву падсудных плануецца пасадзіць былога начальніка Хойніцкай паліцыі Аляксандра Ярмольчыка, які даўно ўжо нябожчык.

Паведамляецца, што восенню 1941 года ён добраахвотна паступіў на службу да нацыстаў, а пры наступленні Чырвонай арміі выехаў разам з імі і пасля жыў на тэрыторыі ФРГ пад прозвішчам Кругер да смерці 27 лістапада 1984 года.

У 1960-70 гадах Ярмольчыка спрабавалі прыцягнуць да крымінальнай адказнасці ў Германіі, але працэс зацягнуўся і асудзіць яго так і не паспелі.

Раней лукашэнкаўскі суд ужо правёў працэс над адным з удзельнікаў спалення Хатыні Уладзімірам Катруком, прагназавана ў хуткім тэмпе вынесшы абвінаваўчы прысуд. Цяпер рыхтуецца новы такі ж працэс — над былым начальнікам Мірскай паліцыі Сымонам Серафіновічам. 

Чытайце таксама:

Хто такі Сымон Серафіновіч — карнік з Міра, якога хочуць судзіць пасмяротна

Хто такі Уладзімір Катрук — карнік Хатыні, якога першым пачалі судзіць пасмяротна

Мемарыял у Светлагорскім раёне, адкрыты 4 гады таму, ужо ставяць на рэканструкцыю

Клас
2
Панылы сорам
6
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
1