Мадэль беспилотника

Мадэль украінскага дрона-камікадзэ вялікай дальнасці «Люты». Фота: Defence Express

Як пішуць аналітыкі Defence Express, калі вам неабходна трапіць у цэль на адлегласці больш за 1200 км, то важным элементам такіх нападаў з'яўляецца навігацыя: дрон не толькі павінен выйсці проста на цэль, але і праляцець складаным маршрутам, з абыходам зон СПА праціўніка.

Гэта можна зрабіць з дапамогай спадарожнікавай навігацыі, але такая сістэма ўразлівая да сродкаў радыёэлектроннай барацьбы кшталту стацыянарнага комплексу «Табол» ці мабільнага — «Мурманск-БН», якія Расія расставіла па вялікай тэрыторыі, стварыўшы «палі РЭБ» у межах цэлых абласцей і ўклаўшы ў гэта каласальныя сродкі.

Таямніцу таго, як украінскія дальнабойныя дроны могуць пераадольваць абарону праціўніка і здзяйсняць паспяховыя атакі, раскрыў аналітык-даследчык Каралеўскага аб'яднанага інстытута абаронных даследаванняў (RUSI) Ноа Сільвія (Noah Sylvia), каментуючы CNN нядаўнія напады па тэрыторыі Расіі:

«У іх ёсць такая рэч, як «машынны зрок», які ўяўляе сабой разнавіднасць штучнага інтэлекту».

Як піша Defence Express, гаворка ідзе пра дастаткова вядомую сістэму пад назвай DSMAC, але пашыраную з дапамогай сучасных тэхналогій.

Сістэма з'явілася яшчэ на такіх ракетах, як Tomahawk, і яе сутнасць заключаецца ў закладцы ў памяць ракеты эталоннай выявы мясцовасці, якая мае дакладную прывязку да каардынатаў. Калі ракета ляціць, яна робіць фота паверхні і параўноўвае яго з эталоннай выявай.

Але калі ў 80-х і 90-х гадах мінулага стагоддзя існавалі значныя абмежаванні, звязаныя з аб'ёмам памяці і вылічальнымі магчымасцямі, то цяпер можна загрузіць увесь маршрут. Больш за тое, за кошт сучасных алгарытмаў распазнання аб'ектаў зрабіць так, што сістэма будзе паўнавартасна сама арыентавацца ў прасторы па закладзеных арыенцірах.

прынцып працы DSMAC working principle of DSMAC принцип работы DSMAC

Прынцып працы DSMAC. Крыніца: Guidance and Navigation in the Global Engagement Department

Паводле аналагічнага прынцыпу рэалізуецца сістэма навядзення на канечным участку для навядзення на цэль. Такая тэхналогія скарыстаная ў крылатай ракеце Storm Shadow.

Як адзначаюць спецыялісты, DSMAC дазваляе поўнасцю ігнараваць РЭБ ворага і атакаваць са звышвысокай дакладнасцю.

Гэта ўсё цалкам тлумачыць, як менавіта такія дроны, як «Люты», атакуюць не проста нафтаперапрацоўчы завод, а менавіта ўстаноўкі першаснай перапрацоўкі нафты з характэрнай калонай.

Чытайце яшчэ:

«Прачніцеся, ніхто вас не абароніць». Кіраўнік Татарстана не верыць у магчымасці расійскай СПА

Дрон атакаваў НПЗ у Ніжнякамску

Украінскія дроны атакавалі прадпрыемства ў Татарстане, дзе выпускаюць «шахеды»

«Расія — гэта бензакалонка з арміяй. І мы маем намер знішчыць гэтую бензакалонку»

Клас
42
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
3