Акрамя «народных» артыкулаў 24.23 (несанкцыянаванае пікетаванне) і 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), людзей актыўна прыцягваюць да адказнасці за «дробнае хуліганства» (арт. 19.1 КаАП) і за «непадпарадкаванне міліцыянтам» (арт. 24.3 КаАП). Але па гэтых артыкулах у абсалютнай большасці судзяць у Мінску.

Так, напрыклад, у судзе Заводскага раёна Мінска 21 лютага асудзілі Анастасію Малевіч.

Супраць яе склалі пратакол паводле арт. 24.3 КаАП нібыта за перашкоду міліцыянтам раніцай правесці ператрус у яе кватэры, а таксама яна нібыта «ўпіралася нагамі і не ўпускала ў кватэру, з мэтай утойвання зброі і сродкаў здзяйснення злачынства, а менавіта мабільнага тэлефона».

Суд прызначыў ёй сем сутак арышту, піша «Вясна».

Чытайце таксама:

Завочна будуць судзіць аўтарку мема «Стоп таракан»

Сілавікі затрымалі адміністратара кампаніі па продажы адзення

Блогера Віталя Усціновіча выпусцілі пасля 25 сутак у ІЧУ Віцебска

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
9