Галіна Пархімчык

Галіна Пархімчык

28 лютага Галіну Пархімчык затрымалі супрацоўнікі КДБ за ўдзел у акцыі пратэсту 16 ліпеня 2020 года. Акрамя таго, жанчыну вінавацілі ў аказанні фінансавай дапамогі праз фэйсбук ахвярам рэпрэсій.

Спадарыню Галіну змясцілі ў ІЧУ, але праз тыдзень адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе ў статусе падазраванай. 

Сын жанчыны, Віктар Пархімчык, быў затрыманы 16 лістапада 2020 года і асуджаны па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (Хуліганства). Спачатку яму далі 2 гады «хіміі», але 29 красавіка 2022 года яе замянілі на калонію.

У віну Пархімчыку ставілася тое, што ў перыяд з 12 па 16 лістапада 2020 года ў некалькі этапаў «з хуліганскіх меркаванняў» ён раскідаў 510 самарэзаў на праезнай частцы каля адміністрацыйнага будынка па вуліцы Якубоўскага, 20 у Мінску. 

Віктар Пархімчык выйшаў на волю 14 верасня 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін. Пасля таго ён выехаў за межы Беларусі.

Чытайце таксама:

«Сказалі проста ў твар, хто мяне здаў». Былыя палітвязні расказваюць, як сукамернікі становяцца стукачамі і ці ёсць даносчыкі сярод палітычных

«З камеры, дзе сядзеў Вітольд, былі чуваць крыкі». Былы палітвязень расказаў падрабязнасці пра гібель Ашурка

Экс-палітвязень Жамчужны, які агулам адседзеў 11 гадоў, выехаў з Беларусі

Актывіст Алесь Крот выехаў з Беларусі і расказаў, як яго завербаваў КДБ

Клас
9
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1