Фота падпісчыка Urban Hrodna

Фота падпісчыка Urban Hrodna

Былыя казармы на вуліцы Шчорса ў Гродне («Аляксандраўскія казармы») да зносу захаваліся ў арыгінальным выглядзе, што вельмі рэдкая ў Беларусі з’ява. Яны лічыліся адным з найстарэйшых вайсковых гарадкоў на тэрыторыі Беларусі. Казармы ахоўваліся як шараговая гістарычная забудова, фасады мяняць у іх было забаронена.

Urban Hrodna адзначае, што раней пра знос будынкаў былых казармаў гаворкі не вялося — іх збіраліся перарабіць пад элітнае жытло. 

«Мы ўпэўненыя, што ў выніку ў нас атрымаецца стварыць па-сапраўднаму цікавы і запамінальны варыянт рэканструкцыі», — казаў прадстаўнік забудоўшчыка з Брэста «Палессежылбуд».

Праект перабудовы казармаў абмяркоўвалі ў лістападзе 2022 года. Паводле яго, аўтэнтычныя вокны збіраліся пашыраць. Такія змены мусілі моцна сказіць архітэктурны выгляд будынкаў XIX стагоддзя, але ўрэшце праект зацвердзілі.

Фота падпісчыка Urban Hrodna

Фота падпісчыка Urban Hrodna

Летам 2023 года пачаліся будаўнічыя работы: будынкі абгарадзілі і сталі чысціць ад будаўнічага смецця. Восенню 2023 года з'явіўся новы праект, у якім павялічылася колькасць паверхаў і кватэр.

Цяпер жа, падобна, разам з аўтэнтычнымі вокнамі вырашылі знішчыць і ўвесь аўтэнтычны будынак.

Чытайце таксама:

Хто і як знішчае гістарычны Брэст — расследаванне

Першую ў Беларусі пешаходную вуліцу рэканструююць

На аўкцыён за адносна невялікія грошы выставілі сядзібу XIX стагоддзя, якой валодала легендарная беларуская мецэнатка

Псіхушка, мураўёўкі, піраміда. У Беларусі з'явіліся новыя помнікі архітэктуры

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
13