Зварот у міліцыю накіраваў праваабаронца Павел Левінаў. Ён прасіў даць прававую ацэнку дзеянням невядомых, якія папсавалі мемарыял, створаны ўдзельнікамі ініцыятывы «Хайсы — віцебскія Курапаты» і неабыякавымі грамадзянамі, якія шануюць гістарычную памяць.

Адказ Паўлу Левінаву быў кароткі: маўляў, супрацоўнікі міліцыі правялі праверку і не знайшлі падстаў для правядзення разбіральніцтва. Інакш кажучы, Віцебскі РАУС адмовіўся распачынаць адміністрацыйную або крымінальную справу па факце вандалізму ў «віцебскіх Курапатах».

Сёлетні выпадак вандалізму — не першы ў гісторыі народнага мемарыяла ў Хайсах. У 2015-м годзе стваральнік ініцыятывы Ян Дзяржаўцаў ужо звяртаўся ў міліцыю Віцебскага раёна з нагоды знікнення некалькіх крыжоў. Тады ён напісаў заяву як уласнік маёмасці, якую скралі невядомыя. Была заведзена адміністрацыйная справа, на месца выязджалі супрацоўнікі міліцыі, і з іх дапамогай нават удалося знайсці некалькі крыжоў, зламаных і патопленых у балаціне.

Аднак вінаватых не сталі шукаць і тады: Яну Дзяржаўцаву далі адказ, што адміністрацыйную справу спыняюць, бо ён панёс нязначны матэрыяльны ўрон.

Чытайце таксама: 

У Курапатах камунальнікі спілоўвалі дрэвы, тыя падалі на крыжы

«Не выключаю, што па загадзе мясцовых уладаў». У «віцебскіх Курапатах» знішчылі крыжы, шыльды і ўказальнікі да месцаў расстрэлаў

Памятны знак Вацлаву Ластоўскаму ў Курапатах ачысцілі ад надпісаў вандалаў

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
19