«Кажуць, вы не прызнаяце фанатаў БАТЭ ў людзях са знакамітай ужо фатаграфіі ў падтрымку Майдана», -

запытаўся карэспандэнт by.tribuna.com Мікіта Мелказёраў у кіраўніка БАТЭ Анатоля Капскага.

«Ну, калі яны фанаты, хай адкрыюць свае твары. Я бачыў той здымак. Пазнаў не ўсіх. Але, наколькі магчыма, зразумеў, што некаторыя мне сустракаліся. Гэта людзі, з якімі ў свой час у клуба былі канфлікты з нагоды розных дыскрымінацыйных і расавых момантаў. Гэта людзі, якія ў свой час былі асуджаныя па пазове ФК БАТЭ.

За румынскія фаеры і мноства іншых правакацый. Праўда, у выніку мы ім даравалі. Але гэтыя людзі дэманстратыўна перасталі пазіцыянаваць сябе на стадыёне як фанаты.

Іх больш няма на сектары, яны не займаюцца актыўнай падтрымкай каманды.

Наогул, для мяне незразумелая і непрыемная сітуацыя, якая склалася. Так, у кожнага чалавека можа быць уласны погляд на палітыку, уласныя партыйныя прыхільнасці. Але калі вы такія разумныя, калі ў вас ёсць меркаванне, навошта хаваць твары? Ну, выйдзіце на цэнтральную плошчу Барысава… А так гэта ўсё падобнае да таннага піяру — ухапіліся за слова «БАТЭ» і носяцца з ім па ўсіх інфармацыйных сайтах.

І наогул, маё меркаванне такое: ва Украіне паміж сабой ваююць алігархі і мільярдэры. А людзі, занятыя ў гэтых працэсах, — гарматнае мяса. Ліберальныя ідэі — толькі прыкрыццё. І для мяне непрымальнае выкарыстанне для прасоўвання ліберальных ідэй адкрытых радыкалаў і нацыяналістаў, якім нічога не каштуе зняважыць або забіць чалавека.

Упэўнены, многія людзі з той фатаграфіі, якія называюць сябе фанатамі БАТЭ, самі не ведаюць, чаго хацелі дамагчыся. Сярод іх ёсць моладзь. Яна пакуль яшчэ не дайшла розумам да сутнасці падзей, якія адбываюцца ва Украіне. А ёсць людзі, якія спрабуюць кіраваць моладдзю, як марыянеткамі.

Я, напрыклад, пазнаў на гэтай фатаграфіі Марозава па мянушцы «Фіціль». Мне здаецца, яго адвакаты з ліку прадстаўнікоў журналістыкі і мастацтва пры асабістых зносінах моцна б расчараваліся», - адказаў ён.

* * *

Фанаты БАТЭ падтрымалі Майдан ФОТА

23 фанаты БАТЭ арыштаваны за акцыю салідарнасці з Украінай

Дзеячы культуры выказалі падтрымку арыштаваным фанатам БАТЭ ФОТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?