Ч сядаю пісаць лісты
са старога года — у новы,
я шукаю такія словы,
у якіх адгукнешся ты.

Ды разведзеныя масты
і падкурчылі хвост каметы,
стаў ківач на сярэдзіне лета,
і ўспаміны як блокпасты.

І надзвычай няпроста гэта —
падымацца і зноў ісці
па жыцці, па снягах і лісці
калі ты на ускрайку свету,

калі гэты ускраек — ты.
і навокал усё меней сушы,
ды ў сігнале «ратуйце душы»
-жы -шы пішуцца усё ж праз «ы».

І сядае бялюткі снег
на каптурык святога Міколы,
і нічога няма наўкола,
нават сэрца прыцішвае бег.

Ды цяжкія думкі гані.
Новы год — і ўсё нанова!
Проста вер,
я даю табе слова,
як агонь у халодныя дні…

Клас
15
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0