Пачаткі дзяржаўнасці Беларусі, як і генезіс беларускай нацыі, — гэта тэма, у асвятленні якой навукоўцы рашуча прайграюць ідэолагам розных масцей, прапагандыстам і інтэлектуальным шулерам. Чаго толькі можна пачуць на гэты конт! Што Беларускую дзяржаву стварыў Ленін, або нямецкі кайзер Вільгельм. Або што незалежнасці Беларусі дамагаўся польскі генштаб, амерыканскае ЦРУ або нацысцкі злачынца Альфрэд Розенберг.

Шмат глупстваў можна пачуць і наконт фармавання тэрытарыяльнага кшталту Беларусі. У масавай свядомасці бытуюць уяўленні, што Магілёў ці Віцебск беларусам падаравала Расія — і гэта пры тым, што цягам сваёй тысячагадовай гісторыі гэтыя гарады толькі крыху болей за 100 гадоў знаходзіліся ў складзе Расійскай імперыі. Наша новая акцыя прымеркаваная да адной з вызначальных вехаў у аднаўленні найшоўшай беларускай дзяржаўнасці — угодкаў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце. Вярхоўны Савет БССР ухваліў гэты дакумент 27 ліпеня 1990 года, зацвердзіўшы вяршэнства дзяржаўнай улады і права Беларусі ў межах яе тэрыторыі. 25 жніўня 1991 года Дэкларацыя атрымала статус канстытуцыйнага закона. Неўзабаве Беларусь стала незалежнай дзяржавай. З 1991-га па 1996 год Дзень Незалежнасці адзначаўся менавіта 27 ліпеня. У рамках прапановы да 14-га жніўня можна купіць камплект з 4-х тэматычных выданьняў усяго за 19.90 BYN (199 000 BYR)! Рэй у нашай новай акцыі вядуць прафесійныя і кампетэнтныя навукоўцы. Дзякуючы іх усёабсяжным даследаванням можна крок за крокам прасачыць гісторыю абвяшчэння незалежнасці Беларусі, а таксама палітычныя падзеі, якія разгарнуліся пазней — прэзідэнцкія выбары 1994 г., рэферэндумы, і ўсталяванне кансалідаванага аўтарытарнага рэжыму, які існуе ў краіне аж да сёння. Вашай ўвазе прапануецца фундаментальная манаграфія «Палітычная гісторыя незалежнай Беларусі», крыніцазнаўчае даследаванне «Апазіцыя БНФ у Вярхоўным савеце 12 склікання», зборнік «Геапалітычнае месца Беларусі ў Еўропе і свеце», а таксама тэматычны выпуск «Аўтарытарная дзяржава і грамадзянская супольнасць».

 

Палітычная гісторыя незалежнай Беларусі (да 2006 г.) / Пад агульнай рэд. В. Булгакава. — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства; Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2011 — 1228 с.

Гэтае выданне пакуль не мае аналагаў. У ім надзвычай дэталёва і аб’ектыўна раскрываюцца асноўныя аспекты палітычнай гісторыі Беларусі паміж 1990 і 2005. ЗМЕСТ

Апазіцыя Беларускага Народнага Фронту ў Вярхоўным Савеце Беларусі ХІІ склікання: дакументы, факты, каментарыі / укладанне А. В. Кур’яновіча. — Смаленск: Інбелкульт, 2015. — 800 с.

Кніга дае паўнавартае ўяўленне пра ролю парламенцкай апазіцыі Беларускага Народнага Фронту ў Вярхоўным Савеце Беларусі ХІІ склікання ў тагачаснай палітыцы ў цэлым і здабыцці незалежнасці ў прыватнасці. Вашай увазе прапануецца аналітычны нарыс на гэтую тэму, а таксама шматлікія дакументы.ЗМЕСТ

№ 4 (137) — 2015. Нераўнапраўнае партнёрства: дзяржава і грамадзянская супольнасць пры кансалідаваным аўтарытарызме

Тэматычны нумар, прысвечаны аналізу існавання грамадзянскай супольнасці ў Беларусі за апошнія 15 гадоў ва ўмовах кансалідаванага аўтарытарызму. Звяртаюць увагу артыкулы Вадзіма Смока «Барацьба за «беларускасць»: вынікі дзейнасці культурных НДА», Вадзіма Быліны «Футбольныя фанаты як прыклад непадкантрольнай уладам супольнасці ва ўмовах аўтарытарнага рэжыму», Наталлі Васілевіч «Заведама нераўнапраўныя: Царква і дзяржава ў Беларусі пары кансалідаванага аўтарытарызму», інш. ЗМЕСТ

Геапалітычнае месца Беларусі ў Эўропе і сьвеце / Пад рэд. В. Булгакава — Варшава: Wyższa Szkoła Handlu i Prawa im. Ryszarda Łazarskiego w Warszawie, 2006. — 242 с. 

Кніга «Геапалітычнае месца Беларусі ў Эўропе і сьвеце», як і вынікае з загалоўка, прысвечана геапалітыцы. Сярод змешчаных у ёй артыкулаў адзначым аналізы Ітана С. Бэргера «Разыходжаньне паміж палітыкай словаў і справаў: непрызнаньне Злучанымі Штатамі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі ў сакавіку 2006 г.», «Апошняя дыктатура ў Эўропе» — гэта Захад сур’ёзна?» Міколы Рабчука, «Беларусь: анатомія прэвэнтыўнага аўтарытарызму» Віталя Сіліцкага, «Беларусь паміж «каляровай рэвалюцыяй» і «контррэвалюцыйнай тэхналёгіяй» Эндру Ўілсана, «Рэгіянальныя адрознасьці ў кантэксьце вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 1994, 2001, 2006» Андрэя Казакевіча, «Прастора беларускага палітычнага дыскурсу і яго візуальныя і пэрфарматыўныя элемэнты» Імке Гансэн, «Беларусь: дзяржава, але яшчэ ня нацыя» Рыгора Ёфэ, «Мой рэйтынг эўрапейскіх нацыяў на пачатку XXI стагодзьдзя» Алега Латышонка, «Ці ёсьць у Беларусі беларусы?» Дэвіда Р. Марплза, «Паміж лукашызмам і нацыяналізмам» Пятра Рудкоўскага. ЗМЕСТ

Акцыя працягнецца да 14 жніўня.

Пра тое, як атрымаць выданні, чытайце на сайце Arche.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0