Прэзідыум Каардынацыйнай рады ў жніўні 2020 года. Марыя Калеснікава і Максім Знак асуджаныя на вялікія тэрміны
Святлану Ціханоўскую абвінавачваюць адразу па некалькіх артыкулах КК: у здрадзе дзяржаве, масавых беспарадках, стварэнні экстрэмісцкага фармавання, распальванні варожасці, змове з мэтай захапіць уладу, закліках да санкцый.
Паўла Латушку абвінавачваюць у закліках да санкцый, распальванні варожасці, атрыманні хабару, стварэнні экстрэмісцкага фармавання.
Расследаваць гэтую справу СК завяршыў менш чым за паўтара месяца. Разам з Ціханоўскай і Латушкам завочна будуць судзіць сяброў Каардынацыйнай рады Вольгу Кавалькову, Сяргея Дылеўскага, Марыю Мароз. Справа перададзеная генпракурору для накіравання ў суд. Гэта азначае, што суд пройдзе ў бліжэйшыя месяцы.
А першы завочны суд адбудзецца па справе «Чорнай кнігі Беларусі». Ён пачнецца 12 снежня.





