Што мы слухалі ў сакавіку — дзесяць найцікавейшых альбомаў месяца АЎДЫЯ 1

Аўтар: Піліп Каваленка

Меламанам на каранціне было не сумна, бо ў сакавіку вышла дастаткова цікавых рэлізаў, каб задаволіць апетыты нават самых патрабавальных слухачоў. Дзясятка найбольш цікавых навінак — у нашым традыцыйным аглядзе.

Phantogram — Ceremony

Ceremony — чацвёрты альбом электроннага дуэта і адначасова новая частка творчасці Phantogram. Змрочная, але поўная надзеі.

Салістка дуэта Сара Бартэл перажыла смерць сястры, што адбілася на яе новых песнях. Як яна мяркуе, у кожнага чалавека — свая ўласная цырымонія.

Super Besse — Un Rêve

Беларускія пост-панкі запісалі дзевяць песень на рускай мове пра самаідэнтыфікацыю і існаванне ў маленькім свеце. Каб дадаць новага ў свой саўнд, Super Besse пачалі рухацца ў бок электронікі, але з тым разлікам, каб застацца ў сваім стылі.

Чытаць таксама:

Гэты гурт вярнуў моду на пост-панк у Беларусі. Новыя песні і найлепшыя хіты Super Besse ў жывым выступе ВІДЭА

Peter Bjorn and John — Endless Dream

Шведскі гурт, вядомы сваім пазітыўным інды-попам, адсвяткаваў 20-годдзе выхадам восьмага альбома. Яркія і пазітыўныя мелодыі здаюцца крыху недарэчнымі сёння.

Але для тых, хто хоча на некаторы час схавацца ад цемры, такая музыка стане знаходкай. Непаўторны лёгкі вакал, рэха псіхадэліі і тэксты, якія пераносяць ў іншае месца і час. Шукайце колеры ў сённяшнім цёмным свеце.

Die Antwoord — House Of Zef

Без папярэдніх анонсаў Die Antwoord прадставілі свой пяты альбом, які мусіць стаць апошнім у багатай музычнай кар'еры паўднёваафрыканцаў.

Новы альбом Die Antwoord — гэта не спроба ў чарговы раз ускараскацца на музычныя вяршыні, а жаданне перадаць сцяг іншым таленавітым землякам. Лонгплэй запісаны пры ўдзеле паўднёваафрыканскіх выканаўцаў, пра якіх Die Antwoord захацелі распавесці свету.

The Weeknd — After Hours

Праз два тыдні пасля рэлізу ўжо можна казаць пра поспех альбома: сінгл «Heartless» узначаліў Billboard Hot 100, а трэк «Blinding Lights» апынуўся на першым радку брытанскага чарта.

The Weeknd у новым альбоме балансуе паміж любоўю да эстэтыкі і амбіцыямі старбоя. Гэта глянцавы і візуальна бездакорны рэліз.

Childish Gambino — 3.15.20

Амерыканскі рэпер Childish Gambino, ён жа акцёр Дональд Гловер, выпусціў свой новы альбом, які атрымаў назву 3.15.20.

15 сакавіка рэліз быў прэзентаваны як інтэрнэт-стрым, але неўзабаве ён быў выдалены. 22 сакавіка альбом быў апублікаваны зноў, на гэты раз афіцыйна.

Цікава, што назвы трэкаў — гэта таймкоды поўнага запісу альбома з таго самага стрыма, а назва альбома — дата, калі трансляцыя з'явілася на сайце Гловера.

Dua Lipa — Future Nostalgia

Пасля атрыманага летась «Грэмі» ў намінацыі «Найлепшы новы выканаўца» можна было падумаць, што Дуа Ліпа не зможа паўтарыць поспех першага альбома.

Каб пазбегнуць крызісу ідэй і самапаўтору, брытанка з косаўскімі каранямі выдала рэтра-плытку з бадзёрымі дыска-трэкамі ў стылі 80-х.

ДахаБраха — Alambari

Украінскі этна-фолк гурт выпусціў альбом, запісаны ў Бразіліі. 

«Alambari — наша бразільскі прыпынак… Хоць у гэтым матэрыяле няма чыста бразільскай аўтэнтычнасці, ніхто не ведае, як тэрыторыя і мясцовасць паўплывалі на нас падчас запісу. Такім чынам, наша падарожжа працягваецца», — так пракаментавалі рэліз музыкі DakhaBrakha.

Nicolas Jaar — Cenizas

Чылійскі дыджэй і прадзюсар Nicolas Jaar, які цяпер жыве ў ЗША, выпусціў новы альбом пад назвай Cenizas на ўласным лэйбле Other People.

Гэта чацвёрты па ліку альбом артыста, у якім ён зрабіў стаўку на ambient-гучанне з налётам індустрыяльнага мінімалізму.

Pearl Jam — Gigaton

Першы за сем гадоў і адзінаццаты ў агульнай дыскаграфіі альбом піянераў гранжу.

«Гэта было доўгае падарожжа. Змрочны эмацыянальна, але таксама захапляльны і эксперыментальны шлях да музычнага збавення. Праца з маімі таварышамі па групе падарыла мне вялікую любоў, усвядомленасць і разуменне таго, як людзям неабходная сувязь у гэтыя часы», — распавёў аб працы над альбомам гітарыст Pearl Jam Майк МакКрыдзі.

А што вы слухалі з музычных навінак?

Нашы папярэднія агляды:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?