У чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі «Дынама» ў Мінску прайграла аўтсайдару чэмпіянату «Аўтамабілісту» (Екацярынбург) — 3:6 (2:1, 0:4, 1:1).
Гэта пятая запар параза «Дынама». Прычым апошнюю перамогу «зубры» атрымалі якраз над «Аўтамабілістам», было гэта ў гасцях 2 лістапада.
«Дынама» з 33 баламі пасля 29 гульняў займае11-ы радок у Заходняй канферэнцыі на 5 балаў адстаючы ад зоны плэй-оф.
***
Наступны матч каманда згуляе ў Мінску 30 лістапада супраць «Металурга» Магнітагорск.





