Забойства адбылося ў Менску ў кватэры 86-гадовай пенсіянеркі 1926 года нараджэння.Між гаспадыняй і яе пляменнікам, пенсіянерам 1938 года нараджэння, завязалася сварка, падчас якой мужчына забіў сваячку.
Пасля ўчыненага злачынства ён паспрабаваў пакончыць з сабой, зрабіўшы сабе некалькі нажавых раненняў у вобласць жывата і перадплечча.
Падазраваны змешчаны ў бальніцу. Выстаўлены пост міліцыі.





