Літоўскі ўрад 28 лістапада ўхваліў адкліканне з пасады пасла Літвы ў Беларусі Лінаса Лінкявічуса, паведамляе BNS.
Нагадаем, кандыдатура Лінкявічуса прапанавана на пасаду міністра замежных спраў Літвы ва ўрадзе Альгірдаса Буткявічуса, які 26 лістапада дэкрэтам прэзідэнта быў зацверджаны на пасадзе прэм’
Паводле слоў часовага выканаўцы абавязкаў міністра замежных спраў Аўдронюса Ажубаліса, адкліканне Лінкявічуса ўхваліў 28 лістапада і камітэт па замежных справах (КЗС) сейма.
Паслоў у Літве прызначае і звальняе прэзідэнт па прапанове кіраўніка МЗС і з ухвалы КЗС і ўрада.
Былы міністр абароны Літвы Лінкявічус быў прызначаны паслом у Беларусі 24 ліпеня 2012 года.





