Даўгабуд чарговы раз выставяць на таргі, паведамляе «Вечерний Гродно». Яго і раней спрабавалі пусціць з малатка, але безвынікова.
Як распавяла намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Алена Агей, цяпер з’явілася магчымасць прадаць недабудаваны гмах аэравакзала на аўкцыёне з паніжэннем цаны да адной базавай.
Праўда, для гэтага неабходна выканаць наступны парадак: цана зніжаецца паэтапна на 20, 50 і 80%. Толькі пасля гэтага даўгабуд могуць прадаць па сімвалічным кошце.Бліжэйшы аўкцыён запланаваны на 26 снежня. Цана лота вызначана ў 13,4 млрд рублёў.
Па словах суразмоўніцы, калі таргі адбудуцца і аэравакзал знойдзе сабе новага ўладальніка, апошні павінен будзе за 3 гады уцягнуць яго ў гаспадарчы абарот. Што тут будзе — судзіць складана, але ў народзе жартуюць: «Прамы авіярэйс да Масквы і казіно — чым не рашэнне праблемы даўгабуда?».





