Беларускі дыскусійны клуб пры Інстытуце грамадзянскай прасторы пры Універсітэце Лазарскага і Беларуская Нацыянальная Памяць запрашаюць на «Гутаркі з Зянонам»
Што такое беларуская мара? Лібералізм — саюзнік ці вораг беларускага адраджэння? Ці варта звязвацца з Еўропай? Ці жыве Беларусь?
Пра гэтыя і падобныя пытанні можна будзе паразмаўляць з Зянонам Пазняком — палітыкам, гісторыкам, ідэолагам беларускага нацыянальнага адраджэння. Можна будзе таксама задаць свае ўласныя пытанні.
Час: 6 снежня (чацвер), 18.00
Месца: Універсітэт Лазарскі (Świeradowska 43), Сектар С, аўдыторыя 130 (першы паверх).
Сардэчна запрашаем!





