Аб гэтым паведаміла сёння на прэс-канферэнцыі ў гарвыканкаме начальнік аддзела першаснай медыка-санітарнай дапамогі камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Людміла Лугавец.
Праект стартуе у снежні. У кожны першы аўторак месяца з 17.00 да 19.00 мінчане змогуць звярнуцца з любымі хвалюючымі пытаннямі да вядучых спецыялістаў паліклінік, якія збяруцца ў канферэнц-залах.
Яны пракансультуюць, як лепш паступіць у той ці іншай сітуацыі, распавядуць аб магчымых прафілактычных мерапрыемствах пры захворваннях ды інш.





