Барысаўскі БАТЭ скіраваўся ў Германію на збор перад заключным матчам групавога раўнду футбольнай Лігі чэмпіёнаў з мюнхенскай «Баварыяй», што пройдзе 5 снежня
У выязны спіс ўключаны 22 футбалісты:
Бага, Бадаян, Бардачоў, Брэсан, Васілюк, Валадзько, Глеб, Гарбуноў, Гутар, Канцавы, Кунцэвіч, Курловіч, Ліхтаровіч, Аляхновіч, Палякоў, Радзькоў, Радзівонаў, Сівакоў, Сіміч, Сарока, Філіпенка, Юрэвіч.
З камандай у Нямеччыну не паляцелі траўмаваныя Дзмітрый Мазалеўскі, Аляксандр Паўлаў і Андрэй Шчарбакоў. У складзе няма і Філіпа Рудзіка, якому шукаюць новыя варыянты працаўладкавання.
Таксама скончыўся сезон для арандаванага ў польскай «Ягелоніі» бразільца Майкона Каліжуры. Футбаліст вяртаецца ў Беласток.





