Аварыя адбылася на скрыжаванні, а палове другой ночы. Машыну на велізарнай хуткасці выкінула на абочыну. Аўто літаральна знесла асвятляльны слуп і ад удару склалася напалову. У момант аварыі ў салоне знаходзіліся двое маладых хлопцаў. Адзін з іх загінуў на месцы.

Гэтая аварыя — кропля ў моры.
Выпітых перад яздой чарак. Толькі за мінулыя выходныя ў сталіцы затрымалі амаль паўсотні п’яных кіроўцаў.
Такіх ва ўсім свеце караюць строга.
У Іспаніі і Фінляндыі, да прыкладу, аматару выпіць за рулём пагражае 4 гады турмы. Японская ДАІ штрафуе не толькі п’янага кіроўцу, але і ўсіх пасажыраў, якія пагадзіліся з ім ехаць. У Штатах караюць далярам. Дакладней, 10 тысячамі. П’янага дальнабойшчыка пазбаўляюць правоў пажыццёва. А ў Кітаі і зусім піць за рулём амаль ніхто не рызыкуе: могуць расстраляць. Штраф за такое ў Беларусі — мінімум 3,5 млн рублёў. За патэнцыйныя жыцці гэта недарагая цана.

Валерый Барадзеня, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Мы павінныя падумаць і прыняць нейкія рашэнні, якія паступова будуць прышчапляць у грамадстве культуру, калі будзе проста немагчыма сесці за руль, нават калі ты выпіў паўшклянкі піва.

Мінчукі:

— Рабіць больш жорсткім пакаранне неабходна. П’яны кіроўца за рулём — гэта небяспека для грамадства. Мабыць, пазбаўленне правоў — найлепшы выхад з гэтай сітуацыі.

— Гэта злачынства, самае сапраўднае, перад грамадствам, чалавецтвам і перад сабой.

— Забраць транспарт. Гэта ў першую чаргу.

— Аж да турмы. Таму што канфіскоўваць… Праблема купіць іншую машыну? Пойдзе тое ж самае.

Тэма ўзмацнення жорсткасці пакарання за кіраванне аўтамабіля ў нецвярозым стане падымалася і на самым высокім узроўні. Так, пра гэта ішла размова на сустрэчы кіраўніка дзяржавы з генеральным пракурорам.

Зрэшты, кіроўцы працягваюць злоўжываць, пакуль пешаходы і чыноўнікі спрачаюцца. Піць ці не піць. Вось у чым пытанне. Жыцця.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?