Каля ста тысяч чалавек прыйшлі на сусветную прэм’еру фільма «Хобіт» у сталіцы Новай Зеландыі, Велінгтане
[згодна з Вікіпедыяй, насельніцтва горада складае 393 тыс. чалавек — НН].

Начны Велінгтан, фота з Вікіпедыі.

Начны Велінгтан, фота з Вікіпедыі.

Фільм рэжысёра Пітэра Джэксана з’яўляецца прыквелам [калі час дзеяння адбываецца да падзей, апісаных у ранейшым творы] папулярнай трылогіі «Уладар Пярсцёнкаў».

У аснову «Хобіта», як і папярэдніх карцін з гэтай эпапеі, лёг раман пісьменніка Джона Толкіена, напісаны ім у 1937 г.

На прэм’еры фільма, які здымаўся ў Новай Зеландыі, прысутнічалі як рэжысёр, так і выканаўцы галоўных роляў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?