Маскоўскі гарадскі суд прысудзіў да 15 гадоў пазбаўлення волі Ільяса Саідава, які абвінавачваецца ў падрыхтоўцы выбуху на Краснай плошчы ў ноч на 1 студзеня 2011 года.

Пракурор папрасіў для падсуднага 15 гадоў калоніі строгага рэжыму, адвакат — 10 гадоў калоніі.

Справа ў дачыненні да Саідава слухалася ў спецыяльным парадку, бо падсудны прызнаў сваю віну і супрацоўнічаў са следствам. Па словах пракурора, Саідаў падрабязна распавёў пра склад злачыннай групоўкі, у якую ён уваходзіў.

Раней суд прысудзіў 24-гадовую Зейнаб Суюнаву да дзесяці гадоў пазбаўлення волі за падрыхтоўку тэракту на Краснай плошчы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?