Супрацоўнікі Першамайскага РУУС затрымалі 33-гадовага мінчука.

Справа была такая. Той мужчына ішоў каля крамы і ўбачыў, як са службовага ўваходу разгружаюць тавар.

Мужчына пайшоў следам за грузчыкамі, прыхапіў скрыню з каўбасой і пайшоў.
Прапажу вяндлінаў выявіла дырэктарка крамы і звярнулася ў міліцыю.
На той час зламыснік ужо спрадаў смакоты на адным са сталічных рынкаў па заніжаных цэнах.

Нагандляваў больш як на мільён рублёў.

Міліцыя не паведамляе, якім чынам зламысніка вылічыла, але піша, што яго раней не раз судзілі за крадзяжы, рабаванні, разбой і незаконны абарот наркатычных сродкаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?