Пра гэта паведамляе Lanka Business Online.

У прыватнасці, гаворка ідзе пра прадукты з высокім утрыманнем тлушчаў і цукру. Іх дакладны спіс пакуль не зацверджаны.

«Інстытуту медыцынскіх даследаванняў даручана распрацаваць меню для такой міласціны», — гаворыцца ў заяве Міністэрства аховы здароўя.

Як сцвярджаюць у ведамстве, часта манахам ахвяруюць «смачную і дарагую» ежу з рэстаранаў, праз якую ў тых узнікаюць праблемы са здароўем.

У Шры-Ланцы, дзе будызм — найбольш распаўсюджаная рэлігія, пражывае не менш як 40 тысяч манахаў. Лічыцца, што людзі, ахвяруючы ім ежу, прыцягваюць поспех як у сваё цяперашняе жыццё, так і ў наступныя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна