Зміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў у часе суда.

Зміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў у часе суда.

У інтэрнэце з’явіўся новы міні-фільм, прысвечаны палітвязню Эдуарду Лобаву.

    Сябра моладзевай арганізацыі «Малады фронт» Эдуард Лобаў быў затрыманы разам з лідарам гэтай арганізацыі Змітром Дашкевічам 18 снежня 2010 г., за дзень да прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.
    Лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч і актывіст арганізацыі Эдуард Лобаў былі затрыманыя ў Мінску 18 снежня 2010 года. Паводле інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, у двары жылога дома па вуліцы Янкі Брыля яны нібыта збівалі Канстанціна Савіцкага і Алега Малышава. Затрыманне Дашкевіча і Лобава прадстаўнікі апазіцыі і праваабаронцы расцанілі як прэвентыўную меру міліцыі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. 24 сакавіка Дашкевіч быў прыгавораны да 2 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, Лобаў — да 4 гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму.
    «Міжнародная амністыя» прызнала Дашкевіча і Лобава вязнямі сумлення.
    Эдуард Лобаў находзіцца ў калоніі № 22 у Івацэвічах.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?